У Казахстане ўшаноўваюць загінулых падчас студзеньскіх падзеяў
Акцыі адбываюцца ў розных гарадах краіны, самая буйная — у Алматы.
![kazahstan.jpg kazahstan.jpg](/img/v1/images/kazahstan.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння ў Казахстане мітынгі – дзень памяці загінулых падчас студзеньскіх падзеяў.
У Алматы праходзіць мітынг, сабраліся крыху менш за тысячу чалавек. Пратэстоўцы патрабуюць вызваліць затрыманых, спыніць гвалт і пакараць сілавікоў, якія злоўжывалі паўнамоцтвамі.
Удзельнікі акцыі расклалі на плошчы 227 белых лістоў, амаль на кожным з іх яблык — яны сімвалізуюць загінулых у студзеньскіх падзеях.
![kazahstan1.jpg kazahstan1.jpg](/img/v1/images/kazahstan1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле афіцыйных звестак, у студзені на пратэстах загінулі 227 чалавек. Іх імёны да гэтага часу не публікуюцца ўладамі. Праваабаронцы разам з валанцёрамі спрабуюць сабраць свой спіс.
![kazahstan2.jpg kazahstan2.jpg](/img/v1/images/kazahstan2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Шымкенце актывісты паведамілі, што каля іх дамоў дзяжурылі сілавікі і яны не змаглі выйсці на акцыю памяці, баючыся быць затрыманымі.
У Астане на мітынг памяці прыйшла толькі адна жанчына.