У Казахстане з абеліска Славы сарвалі георгіеўскую стужку
У горадзе Шымкент гарадскія ўлады вырашылі відазмяніць помнік за тры дні да святкавання Дня Перамогі.

Замест георгіеўскай стужкі на мемарыял павесілі казахскі варыянт сімвала Дня Перамогі.
Гэта шаўковая стужка блакітнага колеру з казахскім нацыянальным арнаментам і малюнкам Ордэна Айчыннай вайны. Новы знак у Казахстане ўвялі ў 2015-ым годзе пасля агрэсіі Расеі на Данбасе.

