У Кітаі пазадарожнік заехаў у натоўп: трое загінулых, больш за 40 параненых (відэа)

У Кітаі пазадарожнік заехаў у натоўп людзей, ёсць загінулыя і параненыя. Пра гэта піша Paper.

youtube.com

youtube.com

Выданне паведамляе, што інцыдэнт здарыўся ў горадзе Хэн'ян у кітайскай правінцыі Хунань. Кіроўца на чырвоным пазадарожніку стаў тараніць натоўп людзей на цэнтральнай плошчы горада ў 19.40 па мясцовым часе (14.40 па мінскім).
У выніку наезду тры чалавекі загінулі, яшчэ 43 пацярпелі.
Кіроўца затрыманы, матывы яго ўчынку пакуль невядомыя. Паведамляецца, што ён быў неаднаразова судзімы.
Па іншых дадзеных, мужчына хворы на анкалогію і наезд на пешаходаў мог стаць помстай за знойдзенае ў яго захворванне.
Увага! Відэа не рэкамендавана для прагляду асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў.


Паводле tut.by