У Кракаве бяздомная пранікла ў чужую кватэру і... у ёй прыбрала
Яна зрабіла ўборку ва ўсіх памяшканьнях ды нават памыла вокны!

pixabay.com/Public Domain CC0
У Кракаве бяздомная 55-гадовая жанчына пранікла ў чужую кватэру і... у ёй прыбрала.
Вечарам жанчына хадзіла ад дому да дому і ў паштовых скрынках правярала, ці ніхто не пакінуў ключы ад кватэры. У адным з пад’ездаў ёй удалося іх знайсці. Яна зайшла ў кватэру, прыняла душ і лягла спаць. Раніцаю бяздомная з'ела сняданак, выпіла каву, і ў знак падзякі за гасціннасьць вырашыла прыбраць у кватэры. Яна зрабіла дакладную ўборку ва ўсіх памяшканнях ды нават памыла вокны!
Навёўшы парадак, кабета апранула адзенне з шафы гаспадароў і спакойна выйшла з кватэры. І якраз у момант, калі яна закрывала дзверы, прыйшоў гаспадар кватэры, які выклікаў паліцыю. Цяпер кракаўская пракуратура думае, паводле якога артыкула абвінаваціць жанчыну.