У Літве перахапілі чарговую буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт — на 1 млн. еўра
Літоўскія мытнікі выявілі чарговую буйную партыю беларускіх цыгарэт на мяжы.
![173473818_5469860269722782_2689342497627873017_n_1200x674.jpg 173473818_5469860269722782_2689342497627873017_n_1200x674.jpg](/img/v1/images/173473818_5469860269722782_2689342497627873017_n_1200x674.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
11 красавіка каля 5-ай раніцы грамадзянін Беларусі перасякаў мяжу на фуры «DAF» у пункце пропуску «Шальчынінкай». У дакументах было пазначана, што ён вязе ў Польшчу кардон транзітам праз Літву, паведамляе REFORM.by.
Пры аглядзе грузу мытнікі звярнулі ўвагу, што кардон выкладзены неакуратна, і вырашылі прасканаваць аўтамабіль. Высветлілася, што ва ўпакоўках лістоў кардона былі выразаныя спецыяльныя паражніны, у якіх знаходзіліся цыгарэты.
Усяго было канфіскавана каля 308 тысяч пачкаў цыгарэт «NZ Gold» і «Minsk Superslims» беларускай вытворчасці. Іх кошт, уключаючы падаткі, ацэньваецца ў больш чым 1 млн. еўра, паведамляе літоўская мытня.
Распачатае расследаванне. Кіроўцу затрымалі і пазней вызвалілі пад заклад і падпіску аб нявыездзе з адабраннем дакументаў.