У Літве прапануюць новы закон аб забароне прапаганды камунізму
Літоўскія кансерватары Аўдронюс Ажубаліс і Лаўрынас Кашчунас прапануюць заканадаўча абавязаць прыбраць публічныя аб'екты, назва або змест якіх прапагандуе камунізм ці іншы таталітарны лад.
Парламентарыі ў гэтай сувязі прапаноўваюць прыняць асобны закон аб забароне прапаганды камунізму ці іншага таталітарнага ладу ў публічных аб'ектах. "Мы хочам дакладна рэгламентаваць сваім законам, што розныя публічныя аб'екты, назвы або змест якіх прапагандуюць камунізм, павінны быць або прыбраныя, або замененыя Такіх аб'ектаў у Літве засталося 150-160", — адзначыў ініцыятар праекта Кашчунас.
Згодна з праектам, закон будзе распаўсюджвацца на аб'екты, прасторы грамадскага карыстання, на мерапрыемствы і падзеі, а менавіта — на будынкі, помнікі, мемарыяльныя дошкі, вуліцы, плошчы, скверы, а таксама на імянныя прэміі, конкурсы і т. п. Пералік публічных аб'ектаў, якія прапагандуюць камунізм, павінен будзе скласці Цэнтр даследаванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы, а зацвердзіць — урад. Зараз такія пытанні вырашаюць органы мясцовага самакіравання.
Ініцыятары прапануюць, каб закон уступіў у сілу з ліпеня 2018 года.
Паводле delfi.lt