У Мюнхене адкрыўся Актобэрфэст. Яго адмянялі апошнія 2 гады
Пасля двух гадоў «кавіднага» перапынку ў Мюнхене распачаўся славуты Актобэрфэст.
![307174733_5374194585962832_1170875971988391816_n.jpg 307174733_5374194585962832_1170875971988391816_n.jpg](/img/v1/images/307174733_5374194585962832_1170875971988391816_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Мюнхене пасля двухгадовага перапынку з-за пандэміі 17 верасня зноў адкрыўся фестываль піва Актобэрфэст. Мерапрыемства праводзіцца ўжо 200 гадоў і лічыцца самым наведвальным фестывалем у свеце.
Фэст адкрыў мэр Мюнхена Дыдзье Рэйтэр — ён адкаркаваў першую бочку піва і перадаў келіх прэм'еру Баварыі Маркусу Зедэру.
![307130819_5374189699296654_3045484562537763493_n.jpg 307130819_5374189699296654_3045484562537763493_n.jpg](/img/v1/images/307130819_5374189699296654_3045484562537763493_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![306565255_5374194539296170_4664623022824379816_n.jpg 306565255_5374194539296170_4664623022824379816_n.jpg](/img/v1/images/306565255_5374194539296170_4664623022824379816_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![Піва і бомбы Піва і бомбы](/img/v1/news/full/historische_wiesn_6.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Фестываль працягнецца да 3 кастрычніка. Ад наведвальнікаў не патрабуюць насіць маскі, і на фэсце адсутнічаюць іншыя каранавірусныя абмежаванні.
За 200-гадовую гісторыю Актобэрфэст адмянялі толькі 26 разоў — з-за абедзвюх сусветных войнаў, двойчы — з-за ўспышкі халеры, і апошнія два гады — з-за пандэміі каранавіруса.
У 2019 годзе, калі фэст праводзіўся апошні раз, яго наведалі 6,3 мільёна гасцей, якія выпілі больш за 7,3 мільёна літраў піва.
Прыбытак ад фэсту — звычайна каля 1,2 мільярда еўра.
Фота з афіцыйнай старонкі фэсту ў фэйсбуку
Паводле "Еўрапейскай праўды"