У Мюнхене апаганілі магілу Сцяпана Бандэры
Пра вандалізм паведаміў у Фэйсбуку беларускі актывіст Адесь Чайчыц.

У Мюнхене вандалы апаганілі магілу Сцяпана Бандэры. Пра гэта паведаміў беларус Адесь Чайчыц. Па словах Чайчыца, ён упершыню наведаў магілу лідара ўкраінскіх нацыяналістаў, але знайшоў там паліцыю і вандальскія малюнкі.
Сцяпан Бандэра жыў у Мюнхене з пачатку 1950-х гадоў. У 1959 годзе ён быў забіты агентам КДБ СССР. Сцяпана Бандэру пахавалі ў Мюнхене на могілках Вальдфрыдгоф. Магіла неаднаразова падвяргалася апаганьванню: апошні раз гэта здарылася ў 2021 годзе.