У некалькіх рэгіёнах Грэцыі з-за снегападаў увялі надзвычайнае становішча
На грэчаскіх астравах Аланісас і Скапелас стыхія прывяла да перабояў у падачы электраэнергіі, праблемах з водазабеспячэннем і тэлефоннай сувяззю.
У большасці грэчаскіх школ, у тым ліку і ў сталічным рэгіёне, у панядзелак быў адменены першы пасля зімовых канікул навучальны дзень, паведамляе ТАСС.
Надзвычайнае становішча ўведзена на грэчаскіх астравах Аланісас і Скапелас і ў муніцыпалітэце Кімі-Аліверы (востраў Эўбея) з-за моцных снегападаў. Пра гэта паведаміў грэцкі электронны інфармацыйны партал NewsIt.
Супрацоўнікам камунальных службаў вострава Аланісас, дзе з-за снегападу былі паваленыя слупы лініі электраперадачы, а вышыня снежнага покрыва ў некаторых месцах дасягае двух метраў, ужо ўдалося аднавіць 40% электрычнай сеткі.
Па словах прэфекта Цэнтральнай Грэцыі Костаса Бакаяні, у муніцыпалітэце Кімі-Аліверы з-за снегу застаюцца заблакаванымі 10 вёсак. На астравах Аланісас і Скапелас — перабоі з падачай электраэнергіі, водазабеспячэннем і гарадской тэлефоннай сувяззю. Па афіцыйных дадзеных, ахвярамі непагадзі сталі два чалавекі. Адзін мужчына быў знойдзены ратавальнікамі ў стане моцнага пераахаладжэння і дастаўлены ў бальніцу, аднак выратаваць яго не ўдалося. Яшчэ адна жанчына памерла ад атручвання ўгарным газам, калі спрабавала выратавацца ад марозу і запаліла камін.