У Нігерыі дзеці-смяротнікі забілі 30 чалавек

Тэракт адбыўся падчас групавога прагляду футбольнага мачта ў кінатэатры ў горадзе Кандуга.

Месца тэракту ў Нігерыі. Фота: vanguardngr.com

Месца тэракту ў Нігерыі. Фота: vanguardngr.com

У Нігерыі адбылася серыя выбухаў, якія зладзілі тры тэрарыста-смяротніка. Загінулі 30 чалавек, яшчэ 39 пацярпелі, паведамляе CNN у панядзелак, 17 чэрвеня.

Тэракт адбыўся падчас групавога прагляду футбольнага мачта ў кінатэатры ў горадзе Кандуга. Першы выбух адбыўся каля самага кінатэатра. Пазней прагучалі яшчэ два выбухі — смяротнікі ўзарвалі сябе ў натоўпе ў бары.

Адзначаецца, што выбухі зладзілі двое дзяўчынак і адзін хлопчык. Іх дакладны ўзрост невядомы.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тэракт. Але ў Нігерыі рэгулярна здзяйсняюць напады баевікі тэрарыстычнай групоўкі “Бока Харам”. Для тэрактаў яны вярбуюць дзяцей, якіх яны выкрадаюць з вёсак у Нігерыі.

На мінулым тыдні баевікі Бока Харам напалі на пасяленне ў Камеруне. Тады загінулі 37 чалавек — 21 вайсковец і 16 мірных жыхароў.

А ў траўні ў Нігерыі былі вызваленыя амаль 900 дзяцей. Іх завербавала мясцовая групоўка для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць баевікоў “Бока Харам”.

Паводле korrespondent.net