У Нікарагуа затрымалі ўжо сёмага кандыдата ў прэзідэнты

 Іх усіх вінавацяць у «пагрозе суверэнітэту».

photo_2021_07_25_13_34_26.jpg

У Нікарагуа ўрад Даніэля Артэгі затрымаў сёмага па ліку патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты — Ноэля Відорэ.
Яго змясцілі пад хатні арышт па абвінавачванні ў «падрыве суверэнітэту». Ён быў адным з патэнцыйных кандыдатаў ад групы Alianza Ciudadanos por la Libertad, якая выступала супраць Артэгі.
75-гадовы Артэга будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах чацвёрты раз запар. Ён кіруе краінай з 2007 года, быў прэзідэнтам і ў 1985-1990 гадах.
Рэпрэсіі ў краіне пачаліся 2 чэрвеня. Палітычныя супернікі Артэгі сутыкнуліся з ператрусамі і начнымі арыштамі, іх вінавацяць у «пагрозе суверэнітэту» Нікарагуа.
Абвінавачванні грунтуюцца на законе, ініцыяваным Артэгай і ўхваленым заканадаўцамі ў снежні. Закон забараняе «тым, хто просіць і вітае ўкараненне санкцый супраць Нікарагуа» прэтэндаваць на дзяржаўныя пасады.