У Нью-Ёрку прайшла акцыя ў падтрымку Зміцера Паліенкі (фота)
Беларусы Амерыкі ў Нью- Ёрку правялі акцыю ў падтрымку вязня сумлення Зміцера Паліенкі, які вымушаны сустракаць свой дзень народзінаў 26 травня за кратамі.

Для правядзення акцыі быў выбраны Time Square. І гэта не выпадкова. Менавіта Time Square называюць “Скрыжаванне Свету” і лічаць сымвалям Нью-Ёрку.