У Новай Зеландыі на бераг выкінуліся больш за 400 кітоў
На поўначы новазеландскага Паўднёвага вострава адбылася трагедыя: больш за 400 кітоў выкінуліся на бераг, каля 300 з іх загінулі на сушы, паведамляе выданне The New Zealand Herald.

Фота: REUTERS
Прыкладна 100 асобін ратавальнікі і валанцёры вярнулі ў моры. Адзначаецца, што выратаваныя сысуны далёка не сплываюць, застаюцца на плыткаводдзе ля берага.
Гэты выпадак масавай гібелі кітоў ўжо назвалі адным з самых маштабных за ўсю гісторыю назіранняў. Што стала прычынай суіцыду марскіх жывёл, застаецца загадкай.
Раней паведамляліся, што вывучэннем масавых самагубстваў кітоў, дэльфінаў і марскіх свінняў заняліся навукоўцы з амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА. Даследчыкі вырашылі праверыць адну з гіпотэз: магчыма, выкідвацца на бераг іх прымушаюць сонечныя буры.
Па іншай версіі, прычына гэткіх дзіўных паводзін буйных марскіх жывёл заключаецца ў парушэнні іх «біялагічнага компаса» — напрыклад, з-за гукаў, якія выдае падводнае абсталяванне.
Паводле kp.ru