Яшчэ каля 200 чорных дэльфінаў-грындаў выкінуліся на сушу

У раёне мыса Фэруэл на поўначы Паўднёвай выспы ў Новай Зеландыі.Пра гэта паведамляе мясцовае радыё.

xw_1369930.jpg


У дэпартаменце па ахове прыродных рэсурсаў дадзеную інфармацыю пацвердзілі. Як мяркуецца, зграю кітападобных магла напалохаць акула. На беразе працуюць некалькі соцень валанцёраў. Акрамя таго, каля 100 добраахвотнікаў арганізавалі жывы ланцуг, каб спыніць тых асобін, якія спрабуюць наблізіцца да сушы.
У ноч на пятніцу на ўзбярэжжа заліва Голден, які знаходзіцца ў 11 кіламетрах ад мыса Фэруэл, выкінуліся парадку 400 грындаў. Як паведамлялася, большасць з іх былі ўжо мёртвыя.
Паводле «Эхо Москвы»