У Паўночнай Карэі знайшлі тайную антыўрадавую арганізацыю

Аб гэтым паведаміла Washington Post са спасылкай на ўласныя крыніцы. Групоўка называецца Cheollima Civil Defense і вядомая таксама як Free Joseon.



kndr_6.jpg


Як пішуць, мэта арганізацыі — скінуць Кім Чэн Ына і ягоны дыктатарскі рэжым. У сакавіку група выпусціла зварот, у якім заклікала жыхароў краіны як унутры, так і за яе межамі змагацца з уладай усмі метадамі. Сябры арганізацыі сфарміравалі нават часовы ўрад, які будзе дзейнічаць пасля скідання рэжыму.
Сябры Cheollima напалі на амбасаду КНДР у Мадрыдзе 22 лютага. Невядомыя ўварваліся ў будынак, звязалі супрацоўнікаў, забралі тэхніку і схаваліся на двух машынах. У гішпанскай прэсе з'явілася інфармацыя, што за гэтым стаіць ЦРУ, аднак суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што гэта не так.
Як сцвярджае Washington Post, група атрымала доступ да каштоўных ведаў на тэлефонах і кампутарах супрацоўнікаў амбасады. У прыватнасці, на здабытых носьбітах могуць утрымлівацца дакументы, якія пацвярждаюць спробы КНДР імпартаваць прадметы раскошы з Еўропы ў абыход санкцый.
Паводле belaruspartisan.by