У Польшчы — хваля судовых працэсаў у справе смогу

Ужо больш за 40 чалавек хочуць падаць у суд на варшаўскія ўлады за адсутнасць эфектаў у барацьбе са смогам.

Фота: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Фота: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

"Gazeta Wyborcza" піша пра хвалю судовых працэсаў у справе смогу. Ужо больш за 40 чалавек хочуць падаць у суд на варшаўскія ўлады за адсутнасць эфектаў у барацьбе са смогам.

Удзельнікі грамадскай кампаніі «Падаю ў суд на смог» адзначаюць, што інфармаванне аб праблеме ўжо не дзейнічае. «Толькі ў судовым парадку мы можам прымусіць дзяржаву і лакальныя ўлады дзейнічаць», — гаворыць Тамаш Садлік, які падаў у суд на дзяржаву.

«Кампанія з’яўляецца грамадскай, але позвы ў суд — сапраўдныя», — гаворыць адвакат Радаслаў Гурскі, які прадстаўляе інтарэсы пазоўнікаў у судзе. «За кепскі стан навакольнага асяроддзя адказвае як дзяржава, так і лакальныя ўлады. Яны ўжо шмат гадоў не прадпрымаюць ніякіх крокаў, каб абараніць жыхароў ад атручанага паветра. А калі і робяць, то са значнай затрымкай і неэфектыўна», — гаворыць адвакат.

У адвакацкую кантору Радаслава Гурскага звярнуліся ўжо 40 чалавек, якія хочуць падаць у суд на дзяржаву. Адвакат звяртае ўвагу, што кампанія мае грамадзянскі характар.

www.radyjo.net