У Польшчы пачаўся суд аб выплаце найбуйнейшай у гісторыі кампенсацыі былому вязню

За 18 гадоў турмы невіноўны паляк хоча атрымаць кампенсацыю ў памеры амаль 4,5 мільёна еўра.



tomasz_kamenda.jpg

Томаш Камэнда, памылкова асуджаны за забойства, правёў за кратамі 18 гадоў. За кожны год у турме ён патрабуе мільён злотых (амаль 240 тысяч еўра) і яшчэ 800 тысяч злотых (190 тысяч еўра) у якасці кампенсацыі за адсутнасць магчымасці ўвесь гэты час працаваць і зарабляць.

Інтарэсы Томаша Камэнды ў судзе прадстаўляе яго адвакат Збігнеў Цвёнкальскі, які заявіў аб неабходнасці падачы заяўкі на правядзенне судовага працэсу ў закрытай форме:

— Гэта просьба самога Томаша Камэнды, паколькі матэрыялы следства ўтрымліваюць вельмі інтымную інфармацыю аб тым, як да яго ставіліся, і што з ім адбывалася ў ходзе яго зняволення. Ён вельмі дрэнна гэта пераносіць, ён увесь час знаходзіцца пад апекай псіхолага. У цяперашні час нельга казаць, што яму ўдалося вярнуцца да свайго ранейшага стану», — сказаў адвакат нявінна асуджанага.

У першы дзень слуханняў суд задаволіў прашэнне адваката аб закрытай форме судовых пасяджэнняў.

Судовы працэс аб кампенсацыі для Томаша Камэнды быў перанесены з Вроцлава ў Аполе па просьбе Збігнева Цвёнкальскага. Па словах адваката, суд, якi вынес няправільны прысуд невінаватаму чалавеку, не павінен прымаць рашэнне аб адпаведнай кампенсацыі.

www.polskieradio.pl