У Польшчы разбіўся аўтобус з украінскімі турыстамі: трое загінулых
У Польшчы ў раёне горада Лешчава Дольна, аўтобус украінскай рэгістрацыі з'ехаў з дарогі, знёс плот і сарваўся ў прорву.

Здарэнне адбылося ўчора позна ўвечары, піша Unian.
Па папярэдніх дадзеных, загінула трое чалавек, пацярпела каля 50, у тым ліку дзеці. Агулам у аўтобусе знаходзілася 54 чалавекі, большасць якіх на момант ДТП спалі. Калі ратаўнікі прыбылі на месца здарэння, частка пацярпелых ужо самастойна выбралася з аўтобуса, астатнія былі заціснутыя канструкцыямі аўтамабіля, некаторыя былі ў бяспрытомным стане. 11 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.