У Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў сталінскага злачынства — Аўгустоўскай аблавы
Аўгустоўская аблава лічыцца адной з самых трагічных падзеяў у гісторыі пасляваеннай Польшчы.

У горадзе Аўгустоў на ўсходзе Польшчы адзначаюць Дзень памяці ахвяраў так званай Аўгустаўскай аблавы — масавага забойства ўдзельнікаў польскага антыкамуністычнага падполля і мірных жыхароў, здзейсненага савецкімі войскамі ў 1945 годзе.
У Аўгустове традыцыйна праходзіць жалобны марш, пад помнікам ахвярам складаюць кветкі, а ў храмах адбываюцца літургіі. Пасля імшы, на цэнтральнай плошчы горада пройдзе перформанс пад назвай «Вернем ім твары ды імёны». Пад акампанемент віяланчэляў, кожны жыхар гораду зможа ўзяць таблічку з іменем ахвяры аблавы, прачытаць яе і прымацаваць да спецыяльнай сцяны памяці.
Аўгустоўская аблава лічыцца адной з самых трагічных падзеяў у гісторыі пасляваеннай Польшчы. У ліпені 1945 году атрады савецкай контрвыведкі СМЕРШ правялі масавыя арышты сярод жыхароў Сувалак і Аўгустова. Каля 600 арыштаваных бяссьледна зніклі, а спробы знайсці іх цягнуцца да гэтай пары.
Паводле «Польскага Радыё»