У Польшчы ўшануюць памяць добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў польска-бальшавіцкай вайне
У месцах былых прызыўных камісій будуць адкрыты памятныя дошкі.

Генерал-лейтэнант Юзаф Галлер
Інстытут нацыянальнай памяці ўшануе памяць добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў польска-бальшавіцкай вайне. У месцах былых прызыўных камісій будуць адкрыты памятныя дошкі, прысвечаныя памяці добраахвотніцкай арміі 1920 года.
Гэта адзін з элементаў адзначэння 100-годдзя Варшаўскай бітвы.
Як заявіў старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк, адна з памятных дошак будзе адкрыта заўтра ў штаб-кватэры Варшаўскай асацыяцыі веславання. «Некалькі соцень чальцоў гэтага таварыства прынялі ўдзел у добраахвотным парадку», — сказаў Шарэк.
Яраслаў Шарэк адзначыў, што памятныя дошкі будуць адкрыты не толькі ў Варшаве. «У Сасноўцу мы ўшануем памяць звыш 4,5 тысячы добраахвотнікаў з Беджынскага павета, якія ўвайшлі ў добраахвотніцкую армію», — дадаў старшыня Інстытута нацыянальнай памяці.
Добраахвотніцкая армія — гэта мабілізацыйная акцыя польскай арміі, распачатая
падчас польска-бальшавіцкай вайны. Больш за сто тысяч добраахвотнікаў
далучыліся да войска. Генеральным інспектарам арміі быў генерал-лейтэнант Юзаф
Галлер (Józef Haller).