У Расіі цяпер будзе крымінальная адказнасць «за фэйкі пра расійскае войска»

Дзярждума аднагалосна прыняла ў другім і трэцім чытаннях папраўкі наконт крымінальнай адказнасці "за фэйкі пра расійскае войска". Пакаранне — да 10 гадоў зняволення. Але можа і пашанцаваць — абысціся сплатай вялікага штрафу.

_kaljuczka___kraty___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg

Якія пакаранні прадугледжвае новы закон?

За заведама ілжывыя «фэйкі» – штраф ад 700 тыс. да 1,5 млн рублёў, альбо да 3 гадоў зняволення.

За заведама ілжывыя «фэйкі», створаныя службовымі асобамі, арганізаванай групай, са штучным стварэннем доказаў – штраф ад 3 да 5 млн. рублёў, альбо ад 5 да 10 гадоў зняволення.

За заведама ілжывыя «фэйкі», якія пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, – ад 5 да 10 гадоў зняволення.

За заклікі да перашкод выкарыстання расійскіх войскаў для абароны інтарэсаў Расіі, альбо за дыскрэдытацыю такога выкарыстання арміі (калі раней на працягу года чалавек быў прыцягнуты за гэта да адміністратыўнай адказнасці) – штраф да 100 да 300 тыс. рублёў, альбо да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Калі такія заклікі пацягнулі за сабой цяжкія наступствы – штраф ад 300 тыс. да мільёну рублёў, альбо да 5 гадоў пазбаўлення волі

За заклікі да санкцый (калі раней на працягу года чалавек быў прыцягнуты за гэта да адміністратыўнай адказнасці) – штраф да 500 тыс. рублёў, альбо да 3 гадоў зняволення

Паводле РІА Новости