У Расіі гарэў парахавы завод, ёсць ахвяры
У Расіі на "Пермскім парахавым заводзе" ўспыхнуў пажар. У выніку здарэння два чалавекі загінулі, яшчэ адзін пацярпеў.

twitter.com/echoperm
Пажар адбыўся ўвечары 1 траўня ў адным з вытворчых цэхаў. Паведамляецца, што загарэлася прадукцыя на ўчастку па вытворчасці пластмасавых вырабаў.
У выніку здарэння загінуў адзін чалавек, яшчэ дваіх шпіталізавалі з апёкамі. Пасля адзін з іх памёр у шпіталі.
Год таму на парахавым заводзе Пермі адбыўся выбух пасля ўзгарання на складзе спецпрадукцыі. Тады паведамлялася аб траіх пацярпелых.
"Пермскі парахавы завод" вырабляе зарады да рэактыўных сістэм залпавага агню "Град" і "Смерч", а таксама комплексаў супрацьпаветранай абароны.
rbc.ua