У Расіі стартавалі прэзідэнцкія выбары

У 8.00 18 Сакавіка (23.00 17 сакавіка па мінскім часе) адкрыліся першыя ўчасткі для галасавання на Далёкім Усходзе — на Камчатцы і Чукотцы. Такім чынам стартавалі шостыя выбары прэзідэнта Расіі.

kandidaty_vybory_prezidenta_rossii_2018.jpg

У 00.00 па мінскім часе адкрыліся ўчасткі для галасавання на Сахаліне і ў Магаданскай вобласці. У гадзіну ночы па мінскім часе адкрыліся ўчасткі ў Прыморскім і Хабараўскам краі, а таксама ўсходняй Якуціі.
Ва ўсіх рэгіёнах выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8.00 да 20.00 па мясцовым часе.
Створаны ўчасткі для галасавання і ў Крыме. Там адкрыюцца 1206 выбарчых участкаў. Адкрыюцца і два спецыяльных ўчастка: адзін у раёне будаўніцтва моста праз Керчанскі праліў, другі — у залі новага тэрмінала аэрапорта «Сімферопаль».
Чакаецца, што дзеючы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прагаласуе на ўчастку ў Маскве.
Па дадзеных ЦВК РФ на 1 студзеня 2018 года, зарэгістравана 110 млн 858 тыс. 228 выбаршчыкаў, у тым ліку ў Расіі 108 млн 968 тыс. 869 чалавек, а за яе межамі — за 1 млн 889 тыс. 359, перадае ТАСС.
На пасаду прэзідэнта Расіі на гэтых выбарах прэтэндуюць 8 чалавек: Сяргей Бабурын («Расійскі агульнанародны саюз»), Павел Грудзінін (КПРФ), Уладзімір Жырыноўскі (ЛДПР), Уладзімір Пуцін (самавылучэнец), Ксенія Сабчак («Грамадзянская ініцыятыва»), Максім Сурайкін ( «Камуністы Расіі»), Барыс Цітоў (Партыя росту) і Рыгор Яўлінскі («Яблык»).


Паводле tut.by