bindplace.com
З кожнай гасцініцы або хостэла плануецца браць па адным еўра ў дзень за турыста, які там знаходзіцца, аднак у суме пошліна за бесперапыннае знаходжанне ў Рызе не павінна перавышаць 10 еўра за турыста. Начлег дзяцей да 12 гадоў пошлінай не абкладаецца.
Гасцініцы павінны будуць штомесяц даваць справаздачу на партале
www.eriga.lv пра колькасць адпачывальнікаў і пра суму выплачанай за іх пошліны. Папярэдне на гэтым партале ім трэба будзе зарэгістравацца як плацельшчыкам пошліны.
Аналагічныя турыстычныя пошліны існуюць у многіх турыстычных гарадах — напрыклад, у Берліне, Амстэрдаме, Рыме, Венецыі, Вене, Бруселі, Лісабоне і інш. У суседняй Літве турыстычная пошліна была ўведзеная 1 студзеня 2016 года ў Коўне і 1 ліпеня 2018 года ў Вільні.
delfi.lv