У СААЗ прапанавалі зняць абмежаванні на міжнародныя паездкі, бо ад забаронаў няма эфекту
Камітэт па надзвычайнай сітуацыі, які склікаў кіраўнік СААЗ у сувязі з пандэміяй COVID-19, рэкамендаваў зняць або аслабіць абмежаванні на падарожжы паміж краінамі
![Фота з сайта www.aa.com.tr Фота з сайта www.aa.com.tr](/img/v1/images/padarozzy_kovid.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта www.aa.com.tr
Такая рэкамендацыя была прынятая 19 студзеня па выніках чарговага пасяджэння камітэта.
Абмежаванні на перамяшчэнні паміж краінамі, гаворыцца ў выніковай заяве, толькі «спрыяюць эканамічнаму і сацыяльнаму стрэсу, з якім сутыкаюцца дзяржавы», але не прыносяць выніку. Так, адзначаецца ў дакуменце, абмежаванні на міжнародныя паездкі ніяк не перашкодзілі распаўсюджванню варыянту каронавіруса амікрон.
Таксама Камітэт па надзвычайных сітуацыях паўтарыў рэкамендацыі, якія тычацца міжнародных паездак. У прыватнасці, у СААЗ зноў заклікалі не лічыць прад'яўленне доказаў вакцынацыі ад COVID-19 абавязковай умовай для паездкі, у тым ліку з-за няроўнай даступнасці прышчэпак у розных краінах.
Замест патрабаванні сертыфікатаў аб вакцынацыі, лічыць Камітэт па надзвычайнай сітуацыі, варта шырэй ужываць іншыя меры, напрыклад, тэставанне або ізаляцыю/каранцін. Пры гэтым у СААЗ лічаць, што такія меры «не павінны ствараць фінансавай нагрузкі на асоб, якія здзяйсняюць міжнародныя паездкі».
Паводле meduza.io