У СААЗ заявілі, што вакцынацыя ад каранавіруса пачнецца не раней за 2021 год
Выкарыстанне вакцыны ад каранавіруса пачнецца не раней за 2021 год, нягледзячы на добрыя вынікі выпрабаванняў.

Фота 1prof.by
З такім сцвярджэннем выступіў дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян, паведамляе www.zviazda.by.
«Калі казаць рэалістычна, да таго часу, калі людзей пачнуць вакцынаваць, надыдзе наступны год», — сказаў Майкл Раян.
Ён адзначыў, што некаторыя патэнцыйныя прэпараты дасягнулі трэцяй фазы выпрабаванняў, якая прадугледжвае тэставанне на людзях, і ўсе яны дэманструюць добрыя вынікі.
«Але трэба забяспечыць бяспеку і эфектыўнасць вакцын. Гэта зойме пэўны час», — растлумачыў эксперт і падкрэсліў неабходнасць доступу да вакцынацыі для ўсіх людзей незалежна ад узроўню даходу.