У Самалі ад голаду памерлі больш за сто чалавек за двое сутак
Па меншай меры 110 чалавек памерлі ад голаду ў Самалі за 48 гадзін. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэм'ер-міністра краіны Хасана Алі Хайра.

inform-ua.info
Паводле яго слоў, прычынай голаду ў рэгіёне Бай стала моцная засуха.
«Склалася складаная сітуацыя для жывёлаводаў і іх хатняй жывёлы. Некаторыя людзі пацярпелі ад голаду і расстройстваў страўнікава-кішачнага тракта», — сказаў прэм'ер-міністр.
У лютым у дзіцячым фондзе ААН ЮНІСЕФ папярэдзілі, што засуха ў Самалі можа прывесці да галадання 270 тысяч дзяцей. Па дадзеных арганізацыі, у 2011 годзе ад голаду ў краіне загінулі больш за 260 тысяч чалавек.
Паводле novayagazeta.ru