У Саўдаўскай Аравіі затрыманы 4 міністра і 11 прынцаў

Паліцыя Саудаўскай Аравіі арыштавала 11 прынцаў, а таксама чатырох дзейсных і дзясяткі былых міністраў. 

Кароль Саудоўскай Аравіі Сальман бен Абдэль Азіз Аль Сауд і прынц Мухаммед бен Сальман

Кароль Саудоўскай Аравіі Сальман бен Абдэль Азіз Аль Сауд і прынц Мухаммед бен Сальман


Пра гэта паведамляе «Аль-Арабія» са спасылкай на неназваныя крыніцы, піша meduza.io.
У ліку арыштаваных — прынц аль-Валід бін Талал, адзін з самых багатых людзей у свеце. Яго багацце ацэньваецца прыкладна ў 17 мільярдаў даляраў. Як паведамляе The New York Times, бін Талал з'яўляецца акцыянерам Twitter, Citigroup і 21st Century Fox. Ён вёў бізнес з Білам Гейтсам, Рупертам Мердакам і Майклам Блумбергам.
Прынцы і міністры арыштаваныя па рашэнні антыкарупцыйнага камітэта, нядаўна створанага ў Саудаўскай Аравіі. Bloomberg адзначае, што кароль Салман такім чынам ліквідуе магчымыя перашкоды для ўзыходжання на трон яго сына.Прынц Мухамед бен Сальман раней аб'яўляў аб намеры радыкальна мадэрнізаваць краіну і яе эканоміку.
У межах кампаніі сын папярэдняга караля Абдалы пазбавіўся пасады кіраўніка Нацыянальнай гвардыі.