У Сіднэі невядомы з нажом напаў на мінакоў. Адна жанчына загінула
Невядомы, узброены нажом, напаў на мінакоў на вуліцах Сіднэя.
Паводле інфармацыі Sydney Morning Herald, у выніку як мінімум адна жанчына загінула і яшчэ адна атрымала раненні.
Зламысніка неўзабаве злавілі і нейтралізавалі мінакі пры ўдзеле паліцэйскіх.
Матывы нападніка невядомыя. Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, ён не знаходзіўся ў спісе падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці.
Паводле meduza.io