У Славаччыне затрымалі сем чалавек па справе аб забойстве журналіста
Паліцыя Славаччыны затрымала італьянскага бізнэсмэна Антоніа Вадала ў рамках расследвання першай у гісторыі краіны справы аб забойстве журналіста Яна Куцыяка. Разам з прадпрымальнікам у горадзе Міхалаўцэ на ўсходзе краіны былі затрыманыя яго брат Бруна Вадала і кузэн П’етра Катропа.
Пасля допыту затрыманых паліцыя прыме рашэнне аб меры стрымання. Антоніа Вадала быў галоўным фігурантам расследавання Куцыяка, які падазраваў славацкія ўлады ў сувязях з італьянскай злачыннай групоўкай Ндрангета.
Агулам паліцыя Славаччыны затрымала сем чалавек у чацвер у рамках расследавання забойства журналіста Яна Куцыяка. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на прэс-службу кіраўніка паліцыі Тыбора Гаспара. Ён паведаміў, што паліцыя правяла ператрусы ў шэрагу дамоў ва ўсходняй Славаччыне, што належаць асобам, якія маглі быць зацікаўлены ў забойстве Куцыяка. Журналіст быў застрэлены разам са сваёй дзяўчынай на мінулым тыдні ў сваім доме.
Ператрусы прайшлі ў італьянскіх бізнэсоўцаў з меркаванымі мафіёзнымі сувязямі, пра якія пісаў Куцыяк у сваім апошнім, пасмяротна апублікаваным артыкуле. У прыватнасці, па дадзеных Куцыяка, Вадала, які мае шчыльныя сувязі з італьянскай мафіяй, на пачатку 2000-х зьбег з Італіі ад паліцэйскага пераследу ў Славаччыну, дзе арганізаваў сумесны бізнэс з былой мадэллю і памочніцай прэм’ер-міністра краіны Марыяй Трошкавай.
Расследванне Куцыяка засталося незавершаным з прычыны яго забойства. Сама Трошкова ўжо абвясціла, што сыдзе ў адстаўку на час расследвання смерці журналіста.
Паводле svaboda.org