У Стакгольме зладзілі акцыю салідарнасці са страйкавым рухам у Беларусі
У акцыі прынялі ўдзел актывісты беларускай дыяспары ў Швецыі.

2 кастрычніка ў Стакгольме, на Medborgarplatsen, адбылася акцыя ў падтрымку агульнанацыянальнага страйку, стачкамаўцаў, іх сем’яў і ўсіх, хто аказаўся пад ціскам уладаў за сваю пазіцыю.
На акцыі гучалі прамовы, мінакам раздавалі друкаваныя матэрыялы пра рэпрэсіі ў Беларусі.