У Святой Сафіі ў Стамбуле прайшоў першы за 86 гадоў намаз

У Святой Сафіі ў Стамбуле 24 ліпеня прайшоў першы за 86 гадоў мусульманскі намаз. Падчас цырымоніі адкрыцця мячэці ў старажытным хрысціянскім саборы прысутнічаў і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган.

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

На малітву сабраліся некалькі тысяч вернікаў-мусульман. У тым ліку прэзідэнта Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

З 1934 года і да нядаўняга часу Святая Сафія была музеем. У ліпені Дзяржаўная рада Турцыі дазволіла выкарыстоўваць яе як мячэць. Гэта рашэнне выклікала неадназначную рэакцыю і за межамі Турцыі, і ўнутры краіны.

Улады Турцыі абяцаюць, што Святая Сафія, якая знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА, па-ранейшаму будзе даступная для турыстаў. Рэджэп Эрдаган падкрэсліў, што Айя-Сафія была пераўтвораная ў мячэць не з царквы, а з музея.


Паводле meduza.io, korrespondent.net