У Швецыі невядомы адкрыў агонь на вуліцах горада
Невядомы адкрыў стральбу па мінаках на вуліцы ў шведскім горадзе Трэлеборгу.
Як інфармуе politeka.net, пры страляніне пацярпелі сем чалавек, іх даставілі ў лякарню.
На месцы здарэння працуюць следчыя. Паліцыя шукае зброю, з якой вёўся агонь. Пра лёс стралка нічога не паведамляецца. Таксама не ўдакладняецца, колькі чалавек шукае паліцыя.
Праваахоўнікі, аднак, падкрэслілі, што інцыдэнт не кваліфікуецца як тэракт.