«Ісламская дзяржава» забіла каля 50 курдскіх уцекачоў у Сірыі
Смяротнікі «Ісламскай дзяржавы» забілі не менш за 50 чалавек у выніку трайнога тэракту на паўночным усходзе Сірыі. Шмат людзей былі параненыя.

Фота - syria.liveuamap.com
Тры замініраваных аўтамабіля выбухнулі ў групе курдскіх уцекачоў.
Атака тэрарыстаў адбылася ўвечары 12 кастрычніка ў Абу-Фасе, бліз мяжы паміж правінцыямі Дэйр эз-Зор і Хасеке, паведамляе Reuters.
belsat.eu