У Швецыі з'явіўся магазін для... мышэй (фота)
Невядомы аматар мышэй з псеўданімам Anonymouse ў Швецыі «адкрыў» краму выключна для мышэй. Памер установы — 70 на 30 сантыметраў.

Крама размешчана на адной з вуліц у горадзе Мальме. Тут наведвальнікам прапаноўваюцца розныя гатункі арэхаў. Побач ёсць невялікая летняя пляцоўка са столікам, каб грызуны маглі адпачыць і перакусіць на месцы.


Наведвальнікі могуць азнаёміцца з меню і афішамі падзей са свету мышынай культуры: кіно, выставы. Магазін упрыгожаны кветкамі, каля ўваходу стаіць маленькі ровар, які таксама выконвае ролю дэкору. Установа карыстаецца папулярнасцю сярод мэтавай аўдыторыі — мясцовых мышэй.


Паводле 34travel.by