У Швейцарыі праходзіць реферерендум аб забароне новых АЭС

У Швейцарыі пачаўся рэферэндум аб энергетычнай рэформе: у выпадку падтрымкі выбаршчыкамі плана ўрада па адмове ад атамнай энергетыкі, як толькі тэрмін службы ўсіх пяці АЭС у краіне скончыцца, іх заменяць аднаўляльныя крыніцы энергіі.

switzerland_power_736695.jpg

Асноўны праціўнік гэтай праграмы — кансерватыўная Народная партыя — лічыць, што выкананне гэтага плана прывядзе да росту тарыфаў на электраэнергію, а будучыя ветракі і сонечныя панэлі сапсуюць «ідылічныя прыродныя віды».
Тым не менш, паводле апытання Інстытута грамадскай думкі ў Берне, 56% швейцарцаў падтрымліваюць новы законапраект, у той час як 37% жыхароў Канфедэрацыі выступаюць супраць.

switzerland_power2.jpg

Пры гэтым у лістападзе мінулага года на рэферэндуме аб абмежаванні тэрміну эксплуатацыі атамных электрастанцый 45 гадамі, ініцыяваным «зялёнымі», большасць выбаршчыкаў прагаласавалі «супраць».
Швейцарскія ўлады пачалі падрыхтоўку да закрыцця АЭС у 2011 годзе пасля катастрофы ў японскай Фукусіме.
Урад Канфедэрацыі ў мінулым годзе прыняло план развіцця энергетыкі да 2050 году, у межах якога вырашана не будаваць больш новыя АЭС, а паступова пераходзіць на энергію ветру, сонца і на біяпаліва.
На дадзены момант доля мірнага атама ў энергазабеспячэнні краіны складае прыкладна траціну, а найбольшую частку электраэнергіі вырабляюць гідраэлектрастанцыі.
Паводле BBC