У Таронта ўзброены мужчына зладзіў страляніну
У канадскім Таронта мужчына ўчыніў страляніну. У выніку страляніны загінула маладая жанчына. Сярод 14 параненых ёсць дзевяцігадовая дзяўчынка.

Фота: Скрыншот з відэа
У канадскім
Таронта ўзброены мужчына ўчыніў страляніну ў раёне Грынтаўна. Загінуў адзін
чалавек, яшчэ 14 атрымалі раненні.
Гэта здарылася позна ўвечары ў нядзелю, 22 ліпеня, паведамляе Global News.
Па словах начальніка паліцыі, пасля атрымання інфармацыі аб страляніне на месца здарэння прыбылі праваахоўнікі. Пасля перастрэлкі з паліцэйскімі зламыснік загінуў ад агнястрэльных раненняў.
У выніку страляніны загінула маладая жанчына. Таксама адзначаецца, што сярод параненых ёсць дзевяцігадовая дзяўчынка, яна знаходзіцца ў крытычным стане.
Усе параненыя былі дастаўлены ў бальніцы Таронта.
Паводле korrespondent.net