У Туркменістане намячаецца транзіт улады. Праўда, ад бацькі да сына

Мяркуецца, што перадача паўнамоцтваў адбудзецца ў дыяпазоне 2021-2026 гадоў.

efed5a992b6eca15d3a8cd1baa3ad.jpg

63-гадовы прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прызначыў свайго сына Сердара віцэ-прэм'ерам. Гэтая пасада Туркменістане лічыцца трамплінам да пасады прэзідэнта, адзначае тэлеграм-канал галоўнага рэдактара «Эха Москвы» Аляксея Венедыктава.

Відавочна, што ў краіне пачаўся працэс трансферу ўлады і, па сутнасці, мы маем справу з фактычна афіцыйна ўсталяванай манархіяй, паведамляе крыніца.

3 сакавіка прэзідэнт узнагародзіў сына ганаровым званнем «Абаронца Айчыны Туркменістана». Сердару Гурбангулыевічу 39 гадоў. Хутчэй за ўсё, трансфер будзе зроблены ў дыяпазоне 2021-2026 гадоў