У Венесуэле тысячы аўтамабілістаў выехалі на акцыі пратэсту
Некалькі тысяч уладальнікаў аўтамабіляў і матацыклаў у Венесуэле прынялі ўдзел у маштабных акцыях пратэсту супраць прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Паліцыянты на матацыклах спынілі аўтакалону апазіцыйных дэманстрантаў у сталіцы краіны Каракасе, выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. У ходзе сутыкненняў з паліцыяй быў спалены аўтобус.
Паліцыя пакуль не ўстанавіла, хто падпаліў аўтобус у Каракасе
Апазіцыйныя акцыі прайшлі таксама ў Валенсіі і іншых гарадах краіны.Лідары апазіцыі заяўляюць, што маюць намер працягваць аказваць ціск на ўрад прэзідэнта Мадура."Мы застанемся на вуліцы і будзем шукаць шлях выхаду з крызісу", — сказаў агенцтву Франс-прэс апазіцыйны дэпутат Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Фрэдзі Гевара.
Напярэдадні некалькі тысяч пажылых венесуэльцаў выйшлі на вуліцы Каракаса і іншых гарадоў на акцыі пратэсту супраць урада Мадура.
Паджылае насельніцтва Венесуэлы найбольш моцна пакутуе ад эканамічнага крызісу ў краіне, у тым ліку з-за недахопу лекаў і медыцынскага абсталявання.
За месяц пратэстных акцый у Венесуэле загінулі ўжо каля 40 чалавек.
Венесуэльская апазіцыя пратэстуе супраць рашэння Мадура склікаць новы парламент, які заменіць цяперашнюю Нацыянальную асамблею і будзе валодаць паўнамоцтвамі па змяненні канстытуцыі краіны.Сам прэзідэнт заявіў, што новая канстытуцыя неабходная для прадухілення замежнай змовы супраць яго праўлення.