У Вільні зноў закрылі доступ на гару Гедыміна

Прычынай закрыцця доступу да гары стаў апоўзень. На гэты раз ён з'явіўся на ўсходнім схіле і нават агаліў канструкцыю сцежкі, якая вядзе на гару.

© Skaitytojo nuotr

© Skaitytojo nuotr

Факт з'яўлення новага апоўзня на гары Гедыміна ў Вільні BNS пацвердзіў віцэ-міністр культуры Ренальдас Аугусцінавічус. "У суботу раніцай на ўсходнім схіле споўз дзёран", — сказаў ён. Паводле яго слоў, цяпер прымаюць меры для стабілізацыі апоўзня, піша delfi.lt
Напярэдадні, 3 лістапада, быў зафіксаваны апоўзень на паўднёва-заходнім схіле. На сайце Літоўскага нацыянальнага музея раніцай было сказана, што апоўзшы дзёран часова пакінуць там, куды ён споўз, як апору. Пасля таго як споўз дзёран, агаліліся канструкцыі асноўны сцежкі. Было вырашана часова паставіць агароджу на алеі К.Шкірпы і зачыніць яе для аўтамабіляў. У суботу адбылося пасяджэнне Штаба па каардынаванне работ. Самыя небяспечныя зоны абгароджаныя, на паўночна-заходнім схіле вядуцца планавыя працы.
Аугусцінавічус паведаміў журналістам, што "прэвентыўна было вырашана закрыць доступ на гару Гедыміна". Пры гэтым, па яго словах, ніякай небяспекі для наведвальнікаў няма.