У выходныя бел-чырвона-белыя колеры азoраць будынкі культурных установаў у Польшчы
Акцыя #ligtforbelarus («Святло для Беларусі») будзе працягвацца ў Польшчы у суботу і нядзелю (12–13 верасня).
Каралеўскі замак у Варшаве, Каралеўскі
замак на Вавелі, Музей Другой сусветнай вайны ў Гданьску, Нацыянальная
бібліятэка ў Варшаве, Паморская філармонія і многія іншыя культурныя ўстановы
Польшчы далучаюцца да акцыі #ligtforbelarus («Святло для Беларусі»). У
ейных рамках будынкі культурных установаў будуць асвятляць свае фасады колерамі
гістарычнага бела-чырвона-белага сцяга Беларусі.
«Акцыя будзе працягвацца ў суботу і нядзелю (12–13 верасня)», — нагадвае Марэк Пагажэльскі (Marek Pogorzelski) з Інстытута Адама Міцкевіча:
— Акцыя мае адкрыты
характар, перш за ўсё накіраваны да ўстановаў культуры. Наша сядзіба будзе
асветленая. Думаю, што астатнія буйныя ўстановы таксама. Аднак да акцыі можа
далучыцца кожны. Мы можам раздрукаваць гістарычны сцяг Беларусі і наляпіць яго
адбітак на акно, зрабіць здымак і апублікаваць у сацыяльных сетках з хэштэгам
#lightforbelarus. Гэта пабачаць беларусы, якім зараз вельмі патрэбная нашая
салідарнасць.
Кампанія #lightforbelarus мае сусветны маштаб. Яе
арганізатары: Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Інстытут Адама
Міцкевіча і Нацыянальны цэнтр культуры спадзяюцца перш за ўсё на шырокі водгук
устаноў і суайчыннікаў у Польшчы.
Калі немагчыма выкарыстаць светлавую праекцыю, ініцыятары
просяць далучыцца да акцыі, вывесіўшы сцяг або сімвалічна выкарыстаць колеры
гістарычнага сцяга Беларусі на ўстанове.
www.polskieradio.pl