Бел-чырвона-белая прыгажосць нашых вуліц (фота)
На 12 верасня ў Беларусі абвешчаны суботнік. Але жыхары розных гарадоў Беларусі і самі ведаюць, якімі мусяць быць нашы раёны і працягваюць іх упрыгожваць, нягледзячы на перашкоды камунальнікаў і сілавікоў. Свежыя порцыя крэатыву.
![Цмокі з намі! Цмокі з намі!](/img/v1/images/photo_2020_09_12_11_13_42.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цмокі з намі!
![Суботнік. Фота t.me/minsk_new Суботнік. Фота t.me/minsk_new](/img/v1/images/photo_2020_09_12_11_37_17.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суботнік. Фота t.me/minsk_new
![Фота t.me/minsk_new Фота t.me/minsk_new](/img/v1/images/photo_2020_09_12_11_35_34.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота t.me/minsk_new
![photo_2020_09_12_11_36_41.jpg photo_2020_09_12_11_36_41.jpg](/img/v1/images/photo_2020_09_12_11_36_41.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Гомелі вось так упрыгожылі спартовую пляцоўку. У пасланні работнікам, якія прыйдуць зразаць стужкі, людзі пішуць: "Паважаныя работнікі! Мы вельмі цэнім вашу працу. На жаль, зараз да вашых абавязкаў дадалося зразанне стужак. На жаль, але стужкі, кветкі і паветраныя шарыкі — гэта адзіныя нашы сродкі супраць дубінак і куль. Мы супраць гвалту, мы не хочам майдану, наша мэта — свабодная Беларусь і справядлівыя выбары. Закон адзін для ўсіх і ўсе роўныя перад законам. Злачынствы супраць беларускага народа павінны быць расследаваныя, вінаватыя павінны быць пакараныя".
Фота даслалі чытачы @nashaniva
![photo_2020_09_12_10_26_46.jpg photo_2020_09_12_10_26_46.jpg](/img/v1/images/photo_2020_09_12_10_26_46.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_09_12_08_12_16.jpg photo_2020_09_12_08_12_16.jpg](/img/v1/images/photo_2020_09_12_08_12_16.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_09_12_09_17_02.jpg photo_2020_09_12_09_17_02.jpg](/img/v1/images/photo_2020_09_12_09_17_02.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_09_12_11_04_23.jpg photo_2020_09_12_11_04_23.jpg](/img/v1/images/photo_2020_09_12_11_04_23.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтае відэа даслаў tut.by чытач з Заводскага раёна Гродна. На ім жанчыны пад наглядам двух мужчын зразаюць бел-чырвона-белыя стужкі з плота. Спачатку адзін з мужчын спрабуе перашкодзіць аўтару здымаць відэа, а пасля жанчына, якая зрэзала стужкі, пачынае хутка ісці на яго са словамі "Ты хто такі?!" і з прадметам у руцэ, падобным на нож.