У ЗША пяць чалавек забітыя пры нападзе ў аэрапорце

Пяць чалавек забітыя, восем дастаўленыя ў бальніцы. Чалавек, які страляў, затрыманы і знаходзіцца ў паліцыі. Напад адбыўся ў аэрапорце гораду Форт-Лодэрдэйл, штат Флорыда.

Эвакуаваныя з тэрміналу пасля пачатку страляніны пасажыры на лётным полі.

Эвакуаваныя з тэрміналу пасля пачатку страляніны пасажыры на лётным полі.


Пра гэта паведамляюць міжнародныя агенцтвы і амерыканскія тэлеканалы.
Надзвычайная сытуацыя захоўваецца у тэрмінале нумар два, у раёне багажнага аддзялення, паведамляецца ў Твітэры на старонцы аэрапорта.
Форт-Лодэрдэйл — курортны горад на ўсходнім узбярэжжы паўднёвай Флорыды, размешчаны паміж гарадамі Маямі і Уэст-Палм-Біч. Насельніцтва — каля 170 тысяч чалавек. Штогод гэты папулярны турыстычны горад наведваюць мільёны турыстаў.
Паводле «Радыё Свабода»