У армянскім Гюмры адбыліся сутычкі паміж пратэстоўцамі і паліцыяй
Пратэстоўцы патрабуюць выдаць правасуддзю расійскага вайскоўца Валерыя Пермякова, якога абвінавачваюць у забойстве шасці чалавек. У ходзе акцыі яе ўдзельнікі пачалі кідаць у паліцыянтаў камяні і бутэлькі. Некалькі чалавек затрыманыя.
Па дадзеных «Інтэрфакса», лакальныя сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй каля будынка генконсульства працягваюцца.
Раней сёння масавая акцыя прайшла перад будынкам пракуратуры Шыракскай вобласці. Людзі пратэстуюць супраць таго, што Пермякоў змяшчаецца на тэрыторыі расійскай базы. Яны патрабуюць, каб ён
адбываў пакаранне ў мясцовай турме.
Забойства сям'і з шасці чалавек, у тым ліку двухгадовага дзіцяці, адбылося ў панядзелак. Неўзабаве Пермякоў быў затрыманы. Напярэдадні ён стаў абвінавачаным па армянскаму крымінальнага
кодэксу.