У ЦАР пачаліся ўсеагульныя выбары, якія пераносіліся чатыры разы
У Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы (ЦАР) у сераду пачаліся прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, якія па тэхнічных прычынах і з-за нестабільнай сітуацыі пераносіліся чатыры разы, пачынаючы з лютага.
www.krugosvet.ru
Апошні раз яны былі перанесены з 27-га на 30-е снежня з-за адсутнасці бюлетэняў для галасавання на многіх выбарчых участках, паведамляе ВВС.
На пасаду прэзідэнта краіны прэтэндуюць 30 кандыдатаў. Выбары, як адзначаюць аналітыкі, закліканы пакласці канец канфлікту паміж мусульманскімі і хрысціянскімі супольнасцямі, які доўжыцца каля трох гадоў.
Тры тыдні таму ў ЦАР зноў адбыліся сутыкненні, пасля чаго ў краіну былі ўведзеныя міратворцы ААН.