У Францыі "ажыла" легендарная Мона Ліза да Вінчы

Джаконда цяпер рэагуе на навакольных. Над Монай Лізай працавалі спецыялісты па найноўшых тэхналогіях.



У Францыі каманда з 40 спецыялістаў па найноўшых тэхналогіях і мастакоў амаль год стварала ўнікальнае "жывое" палатно вядомай Мона Лізы Леанарда да Вінчы.

Для функцыянавання "жывы" Джаконды выкарыстоўвалі тэхналогію штучнага інтэлекту і тэхніку, якая ўжываецца пры стварэнні кампутарных гульняў, піша The Telegraph.

Мона Ліза можа вадзіць вачыма, міргаць, рухаць галавой, дэманстраваць сваю легендарную ўсмешку і нават хмурыцца. Такім чынам "карціна" выказвае свае эмоцыі і рэакцыю на наведвальнікаў галерэі.

Сама легендарная карціна выстаўляецца ў парыжскім Луўры, аднак лічбавую "жывую" копію Мона Лізы плануюць выпускаць у розных памерах і фарматах.

Лічбавае тварэнне Леанарда да Вінчы можна будзе нават нанесці на ювелірнае ўпрыгожванне. Ужо ў верасні Джаконда павінна з'явіцца ў продажы.

Папярэдні кошт такой копіі ацэньваюць у некалькі соцень еўра.

Аўтар праекта Фларэн Азіасманофф патлумачыў, што спроба "ажывіць" легендарную карціну да Вінчы не мае пад сабой камерцыйнай падставы. "Гэта перш за ўсё мастацкі, а не камерцыйны праект. Мы хочам, каб кожны жадаючы мог забраць Мону Лізу з сабой у якасці сувеніра", — растлумачыў Азіасманафф.

tsn.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: