У Францыі мужчына выратаваў сабаку, пахаванага жыўцом
Хлопцу, што паздзекаваўся са свайго сабакі, пагражае 2 гады турмы і 30 тысяч еўра штрафу. Петыцыю за суровае пакаранне жывадзёра ўжо падпісалі больш за 130 тысяч французаў.
У французскім мястэчку Карэра-сюр-Сен мясцовы жыхар выратаваў сабаку, якога гаспадар пахаваў жыўцом, паведамляе The Daily Mail. Сабака пароды мастыф быў закладзены камянямі, а да яго шыі быў прывязаны мех з друзам.
Змучаную жывёлу Пэдра Дзіні выявіў падчас прагулкі са сваім сабакам, пасля чаго адразу ж выклікаў ратавальнікаў. "Мой сабака не толькі атрымаў задавальненне ад прагулкі, але і дапамог мне апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы... Толькі галава сабакі была бачная, і тое, яе было цяжка заўважыць, улічваючы, колькі зямлі было зверху", — напісаў мужчына на сваёй старонцы ў Facebook.
Паліцыя ўжо арыштавала 21-гадовага гаспадара мастыфа, які адмаўляе высунутыя супраць яго абвінавачванні. Паводле яго слоў, сабака даўно сам збег ад яго. Аднак следчыя яму не вераць, адзначаючы, што "жывёле ўжо 10 гадоў, і яна пакутуе ад артрыту".
Тым часам, гэтая навіна набірае папулярнасць не толькі ў прэсе, але і ў сацыяльных сетках. Петыцыю за самае суровае пакаранне гаспадара-жывадзёра ўжо падпісалі больш за 130 тысяч французаў.
Калі віна хлопца будзе даказаная, яму пагражае 2 гады турмы і штраф у памеры 30 тысяч еўра.
Нагадаем, у ЗША мужчыну, які забіў ката, прысудзілі да двух гадоў турмы.
Паводле Корреспондент.net