У Іраку баевікі захапілі старыя склады з хімічнаю зброяй часоў Садама Хусэйна
Баевікі-суніты з групоўкі «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» захапілі завод «Аль-Мутанна», на якім з часоў Садама Хусэйна захоўваюцца матэрыялы для вытворчасці атрутных газаў. Аб'ект размешчаны ў 72 кіламетрах ад ірацкай сталіцы.
![ffd284e1d85442439a0cde4c12391d77.jpg ffd284e1d85442439a0cde4c12391d77.jpg](/img/v1/news/full/ffd284e1d85442439a0cde4c12391d77.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яшчэ ў 1980-х гадах на прадпрыемстве выраблялі нервова-паралітычныя газы — зарын і ві-экс. На складах завода і цяпер захоўваюцца матэрыялы для вырабу хімічнай зброі.
Вашынгтон выказаў занепакоенасць захопам цэнтру, аднак амерыканскія ваенныя лічаць, што тэрарысты не змогуць выкарыстаць матэрыялы: яны старыя і цяжка паддаюцца транспартаванню.
Баевікі суніцкай радыкальнай групоўкі «Ісламскі дзяржава Ірака і Леванта» вось ужо больш за тыдзень захопліваюць стратэгічныя аб'екты і населеныя пункты. Пад іх кантролем знаходзіцца
ўжо трэць Іраку. Цяпер экстрэмісты рыхтуюцца да наступу на Багдад.