У Іспаніі можна купіць апусцелую вёску танней, чым кватэру ў горадзе
Купляць вёскі заклікаюць ўлады апусцелых рэгіёнаў — Галіцыі, Астурыі і Каталоніі. Яны таксама прапануюць арэнду дамоў па сімвалічным кошце.
Больш за 3,5 тысячы іспанскіх вёсак стаяць пустыя. На продаж выстаўлена 1500 з іх. Самая танная — 60 тысяч еўра, самыя дарагія — па некалькі мільёнаў.
Каб стымуляваць куплю, мясцовыя органы ўлады абяцаюць дапамагчы ў афармленні дакументаў і рамонце, бо закінутыя дамы пераважна патрабуюць капітальнага рамонту. У шматлікія вёскі неабходна падвесці электрычнасць і ваду.
Некаторыя купляюць іх, каб там пасяліцца і жыць, іншыя хочуць здаваць дамы турыстам, а ёсць і такія, хто збіраецца прыязджаць на вёску на адпачынак і ў выходныя.