
"У хлопцаў адабралі мабільныя тэлефоны, іх абвінавачваюць ў прыналежнасці да "Правага сектару", — паведамляе афіцыйны сайт ФК "Днепр".
Аднаму з заўзятараў удалося звязацца з мацерыком і паведаміць пра затрыманне. Пасля гадзіны знаходжання ў міліцэйскім пастарунку хлопцаў выпусцілі без тлумачэнняў. Зараз усе заўзятары едуць дадому.